Помнік прыроды – камень Кракоцкі



Каля двух кіламетраў на усход ад вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна знаходзіцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння  – валун “Вялікі камень Кракоцкі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Інакш гэты камень людзі называюць – камлыга Кракоцкая. Вялізны валун з чырвонага граніту ўвесь пакрыты мохам. На жаль, ён паціху разбураецца, бо кавалкі граніту ад камлыгі адломліваюцца. Дый узрост гэтага валуна вучоныя ацэньваюць у 150-200 тысяч гадоў. Агульная плошча валуна 6,7 квадратных метраў.

Наогул, на Слонімшчыне шмат геалагічных помнікаў. Каля той жа вёскі Вялікая Кракотна знаходзіцца яшчэ адзін помнік прыроды – камень з ямкамі Кракоцкі.  Яго даўжыня 3,5 м, вышыня 1,5 м. Ёсць яшчэ вялікі камень Сянькоўшчынскі, Расколаты камень у Альбярцінскім лясніцтве і іншыя. Усяго на Слонімшчыне сёння 7 буйных валуноў, якія ў Беларусі ўзяты пад ахову дзяржавы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара