Помнік савецкаму воіну, падобнаму на касманаўта



Незвычайны помнік можна пабачыць у цэнтры мястэчка Копысь. Надпіс сведчыць, што помнік ушаноўвае памяць людзей, якія нарадзіліся ў Копысі і загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

Скульптура мемарыяльнага воіна ўражвае сваім падабенствам да касманаўта.

IMG_4308

Цяпер мала хто памятае, але пасля вайны ў Беларусі было вельмі шмат магіл воінам – у лясах і ўзджоў дарог з невялікімі кранальнымі помнікам ахвярам вайныі, якія ўсталёўвалі мясцовыя жыхары і даглядалі за магіламі.

У 70-ыя гады “недзяржаўныя” магілы нішчыліся ў межах кампаніі “Никто не забыт и ничто не забыто” . Частка парэшткаў звозілася ў раённыя цэнтры, дзе ўсіх перахоўвалі ў агульных магілах і ставілі стандартны помнік. Так забівалі жывую памяць пра вайну і навязвалі прапаганду.

Былі адмысловыя скульптары, якія займаліся вырабам помнікаў. Адначасова ў СССР ухвалялі касманаўтаў, магчыма, на гэтай хвалі і з’явіўся помнік воіну, падобнаму на касманаўта.

Беларускае Радыё Рацыя