Помнік у Коўне на месцы самаспалення Ромаса Каланта



Помнік знаходзіцца на месцы самаспалення, на цэнтральнай вуліцы Коўна, якае маюе назву Алея Свабоды (Kaunas/ Laisves al.). Помнік сімвалізуе полымя ды іскры, якія рассыпаліся навокал.

IMG_5209

14 траўня 1972 года Ромас Каланта (Romas Kalanta, нарадзіўся ў 1953 годзе), навучэнец школы працоўнай моладзі, у знак пратэсту супраць русіфікацыі і савецкай акупацыі Літвы з воклічам «Свабоду Літве!» спаліў сябе. У яго дзённіку было занатавана: «У маёй смерці вінаваты толькі савецкі лад».

Падчас пахавання 18 траўня пачалася моладзевая маніфестацыя, у якой прынялі ўдзел звыш трох тысяч чалавек. Было арыштавана 402 чалавека,  33 з іх былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, восем чалавек асуджаныя па крымінальных артыкулах, як хуліганы.

Вядома, што Ромас Каланта пісаў вершы.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя