Румынія вачыма беларуса (працяг)



Не перастаеш дзівіцца этнакультурнай разнастайнасці спадчыны Румыніі. Па дарозе, што вядзе ад Трансільваніі (Сямігроддзе) да Валахіі лепей ехаць павольна. Доўгі серпантын між гарамі, лес, які сягае сваім покрывам даху аўтобуса. Гэтая перамычка між Румынскімі Альпамі дае падставы пахвалявацца. У пэўны час нават здаецца, што: „звалішся вось, у прорву разам з усёй гэтай экскурсіяй :)”. Што да якасці дарогі, то цяпер, пасля ўльтыматуму фірмы „Dacia”, якая збіраецца пакінуць Румынію, калі ўрад не мадэрнізуе трасу, вядуцца вялікія і хуткія працы дарожнага палатна. Румыны ўмеюць будаваць і, прычым хутка, за Еўразвязаўскія грошы.

IMG_5921

IMG_5923

IMG_5930

Але канец „перамычкі” Сямігроддзя і Валахіі дорыць вачам падарожніка вялікае задавалненне. Гэта  – замак Пелеш. Пабудаваў яго манарх Румыніі Кароль І з прускай дынастыі Гогенцолернаў. Ён стаў заснавальнікам новай дынастыі Гогенцолернаў – Зігмарынгенаў у 1867 годзе. „Як, каралі ў Румыніі?” – запытаеце вы. Так, у ХІХ стагодздзі Валахія, Трансільванія і Малдова аб’ядналіся ў каралеўства. Дык вось, аб’язджаючы свае ўладанні Кароль І апынуўся ў Сінаі, тады гэта быў адзін з цэнтраў каменаломняў у Валахіі. Зачараваўся ў прыгажосць наваколляў і пастанавіў пабудаваць тут, каля рэчкі Праховы – замак.

IMG_5936

IMG_5937

IMG_5938

IMG_5939

Дарэчы замак Пелеш стаў першым электрыфікаваным у Еўропе замкам. А ўвогуле, былая рэзідэнцыя румынскіх манархаў пры пабудове была забяспечана ўсімі навінкамі мінулага стагоддзя: ліфтамі, тэлефонам, кінатэатрам, цэнтральным ацяпленнем.

На фотах: унутраны двор замка-палаца.

IMG_5940

IMG_5941

IMG_5949

IMG_5948

Тры сотні муляраў з Італіі, Румыніі ставілі тэрасы. Цыгане былі чарнарабочымі. Албанцы і грэкі апрацоўвалі камень. Немцы і венграмі: цеслярамі. Туркі апальвалі цэглу. Французы малявалі, а палякі былі інжынерамі. Пра гэта пісала каралева Лізавета ў сваім дзённіку.

Помнікі манаршай сям’і: Каралю Першаму і Лізавеце.

IMG_5943

 

IMG_5946

Такое шматнацыянальнае будаўніцтва адлюстравала ўвесь архітэктурны мікс Еўропы: ангельскі, нямецкі, іспана-маўрытанскі, французскае ракако і рэнесанс.

IMG_5944

IMG_5950

IMG_5947

IMG_5942

Інтэр’ер замка фатаграфаваць забаронена турыстам, а кошт паштовак перавышае 20 еўра. Праўда ёсць выйсце: набыць паштоўкі за 10 еўра ў фатографа, які стаіць каля фантана і законна іх прадае.

З цікавостак замка весцібюль, які мае столь у шаснаццаць метраў вышыні. А для праветрывання шкляную столь рассоўваюць з дапамогай электрарухавіка. У залі зброі чатыры тысячы экспанатаў. Таксама ў замку месціца найвялікшая калекцыя вітражоў Румыніі.

Віктар Парфёненка, Пелеш, Румынія