Саксонская Швейцарыя — цудоўнае месца для турызму



Саксонская Швейцарыя — цудоўнае месца для турызму: горы, якіх няма ў Беларусі, ландшафт, які дае трымцець сэрцу.

Тут, у пескавіковых горах, знаходзіцца адзін з аб’ектаў, які быў уведзены ў турыстычныя маршруты ўжо ў 19-м стагоддзі, — Бастай. Спачатку туды хадзілі мастакі для напісання пейзажаў, таму турызм пачаўся з мастацкіх сцяжынаў. Скалы ўзвышаюцца тут на вышыню амаль 200 мэтраў па-над Лабай (Эльбай). Бастай стаў часткай прыроднага парку, які цягнецца ад Саксоніі да Чэхіі.

Папулярнае месца для скалалазаў.

P1210515

Бастайскі мост ў 2006 м годзе адзначыў два стагоддзі сваёй гісторыі.

P1210532

P1210533

P1210534

P1210546

Яшчэ адзін са старых масткоў саксонскай Швейцарыі

Турысты могуць ня хвалявацца за сваіх сяброў з чатырма лапамі: у горах і для іх зладжаны сэрвіс.

P1210547

У горы можна падняцца не толькі пешкі, але і на конях, і на адмысловых аўтобусах.

P1210549

Праз раку — фартэцыя Кёнігштайн, адна з найвялікшых у Еўропе. Узвышаецца на вышыні 247 мэтраў ад даліны Лабы, ля гарадоў Рудав і Дрэздэн. Ёй больш за 750 гадоў. Фартэцыя ўвесь час перабудоўвалася. На працягу стагоддзяў была скарбніцай ды прыстанкам для саксонскіх каралёў, а таксама дзяржаўнай вязніцай. Тут, пэўны час адбывалі тэрміны грамадскія дзеячы Аўгуст Бебель, Міхал Бакунін.

Скарбніца фартэцыі: муры настолькі тоўстыя, што іх не прабівала ядро.

P1210554

Капліца і склад з найвялікшай балеяй, а таксама з адной з найглыбейшых студняў Нямеччыны — 152 мэтры.

Толькі аднаму вязню ўдалося ўцячы з гэтай фартэцыі, калі яна была турмою: французскаму генералу Анры Жыро ў красавіку 1942 года. Дзіўна, што генерал, які меў 63 гады, здолеў гэта зрабіць. Ён спусціўся на вяроўцы, сёў у вагон на чыгуначнай станцыі, і даехаў да Францыі. Саюзнікі спадзяваліся выкарыстаць гэтага вайсковага начальніка на замену менш згаворліваму, але больш харызматычнаму Дэ Голю.

У гэтых мясцінах ёсьць узгадкі і пра найноўшую беларускую гісторыю. У Кёнігштайне завяршыў духоўную адукацыю вядомы беларускі рэлігійны дзеяч, манах базыліянін, айцец Робэрт Тамушанскі. Пазней ён узначальваў беларускую секцыю Ватыканскага радыё.

P1210579

P1210580

P1210586

Бюст у памяць пра караля Ёгана Саксонскага. Кароль рэфарматар, прымаў удзел у стварэнні саксонскай канстытуцыі. Пад псеўданімам «Philalethes» (аматар ісціны) пераклаў на нямецкую і апублікаваў «Боскую камедыю» ды «Апраметную» Дантэ Аліг’еры.

P1210582

Замак Фрыдрыха пабудаваны ў 1589 годзе, як флангавая, наглядная вежа. Спачатку, на ніжэйшым паверсе размяшчаліся снарады, а наверсе — святочная зала. У 1731 годзе перабудавана ў павільён у стылі барока з механізаваным сталом, які падымаў сервіраваную ежу да караля.

P1210584

Знак на рогу муроў: Ёган Георг ІІ Сас. Ён жыў у 17 стагоддзі, быў курфюрстам саксонскім. Значна адбудоўваў замак.

P1210599

P1210598

P1210595

P1210588

Якуб Сушчынскі,  Кёнігштайн, Саксонская Швейцарыя

Фота аўтара