Сармацк – загадкавая вёска на мяжы з Расеяй



У вёску Сармацк у Віцебскай вобласці мы трапілі, калі збіралі матэрыял па блакадзе чыгуначных шляхоў ў Воршы –  пратэсты рабочых у красавіку 1991 года.

fota2015-2016-1635

Сармацк быў спавіты туманам.

У кампаінн былога сябра страйкаму, Ігара Грышанава, ехалі да Сяргея Піталенкі – у 1991 годзе ён быў рэдактарам газеты “Рабочая Воля”, якую выдавалі за грошы, сабраныя ўдзельнікамі блакады ў касу страйкаму. Выйшла ўсго 4 нумары газеты, выданне зараз з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю.

fota2015-2016-1643

 Ігар Грышанаў і Сяргей Піталенка   

Сармацк знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, недалёка ад яго вёска  Клюкаўка. Гэта так званая “старая дарога на Віцебск”. Вакол агромністыя лясы з велічэзнымі елкамі.  fota2015-2016-1636

Дом на вуліцы імя Урыцкага

У тумане на вуліцы імя старшыні Петраградскага ЧК Урыцкага мы пабачылі месца панскай сядзібы з прысадамі.

Было такое адчуванне, што ўсё ўрастае, апускаецца ў зямлю, як рэшткі былой цывілізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя