Сонечная Партугалія



Канец вясны і пачатак лета – гэта самы лепшы час, каб наведаць краіну над акіянам. Час, калі гарачае партугальскае сонца яшчэ не паспявае высмаліць чырвоную зямлю і расліннасць здзіўляе сваёй экзатычнасцю і разнастайнасцю. Можна наведаць мыс Сан Вінсэнта і з вышыні скалаў падзівіцца на акіян з самай заходняй кропкі Еўразіі. І таксама паблукаць па вузенькіх вулачках чароўнага Лісабона, разглядаючы  непаўторныя керамічныя палотны амаль на кожным будынку.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара