Спаса-Праабражэнская царква ў Смальянах



Помнік драўлянага дойлідства другой паловы 18-га стагаддзя. Складаецца з дзвюх частак – мураваная ніжэй узроўня зямлі – вельмі эфектнае сутарэнне, і верхняя – частка – драўляная.

Да лістападу 2013 года ў царкве служыў святар Аляксандр Марозаў (1970-2013), якога зверскі забілі ў 2013 годзе. Святар вельмі шмат рабіў для аднаўлення царквы ( у тым ліку ніжняй мураванай) і заўсёды запрашаў прыезджых агледзець гэты ўнікальны помнік. IMG_3658

Святара забілі. Цяпер на каля царквы абвестка з тэлефонам, па якім трэба тэлефанаваць, каб агледзець храм.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя