Святыні Ерусаліма



Святасць ніколі не бывае абстрактнай – яна заўсёды прывязаная да канкрэтнага геаграфічнага месца. Гара, дзе Маісей атрымаў Дзесяць запаветаў. Пячора, дзе адбылося ўваскрашэнне Лазара. Рэчка, дзе Ефрасіння хрысціла тутэйшы люд…

Ерусалім у гэтым сэнсе – суцэльная святыня. Юдзейская Сцяна Енкаў, хрысціянскія Via Dolorosa і Царква Труны Гасподняй, мячэт Купал Скалы з Камянём Заснавання ўсярэдзіне – агульнай святыняй мусульманаў, хрысціянаў і юдзеяў…

Стары Ерусалім – неверагоднае спляценне старажытных вуліц, дамкоў, фантанаў, крамаў, кафе, антычных уломкаў і святынь усіх рэлігій. Тая ж Via Dolorosa, па якой Збаўца нёс крыж на Галгофу, заселеная пераважна арабамі. Над дзвярыма хрысціянскай царквы, збудаванай на месцы, дзе адбывалася Тайная вячэра, выбіты арабскі надпіс: “Няма і Бога, акрамя Алаха”. Непадалёк узвышаецца сінагога, дзе, паводле легенды, паваханы сам Цар Давід, а ў квартале ад яе – місія ордэна братоў-францішканаў і армянская царква. Хрысціянскія крыжы ўсіх канфесій, Шчыды Давіда, Паўмесяцы з зоркамі, вулічныя надпісы іўрытам, лацінкай, па-арабску, па-армянску, па-грэцку, па-ангельску – усё гэта стракаціць уваччу і міжволі спараджае самыя нечаканыя думкі і алюзіі…

Шпацыруючы Старым горадам, міжволі адчуваеш сябе на здымачнай пляцоўцы неверагоднай кінематаграфічнай эпапеі, рэжысёры якой вось ужо шмат стагоддзяў спрачаюцца, для прыхільнікаў якой рэлігіі той фільм будзе здымацца.

Зрэшты, варажнечы не навучае ніводная рэлігія. Ерусалім – вялікі ва ўсіх адносінах горад, дзе святых месцаў хопіць для ўсіх і для кожнага. І ўсе мы, трапляючы да тых святыняў, маем звяртацца да Бога на той мове, якую мы атрымалі ў спадчыну ад нашых Дзядоў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

На здымках:

  1. Ерусалім. Панарама горада;
  2. Сцяна Енкаў – тое, што засталося ад Другога Храма, разбуранага рымлянамі ў 70-м годзе н. э.;
  3. Ерусалімская гісторыя. Знізу – парэшткі антычнага горада, раскапанага археолагамі. Угары – сярэднявечная мячэт;
  4. Юдзейская магіла часоў Ірада Вялікага;

5-6. Via Dolorosa. Грэцкія і арабскія надпісы;

  1. Сярэднявечная арабская магіла побач з гарадской сцяною;
  2. Царква Труны Гасподняй, дэкор;
  3. Царква Труны Гасподняй. Частка, якая належыць Канстанцінопальскаму патрыярхату;
  4. Царква Труны Гасподняй. Частка, якая належыць Рымска-каталіцкай царкве;
  5. Царква Труны Гасподняй. Гэтыя насечкі на камянях рабілі рыцары-крыжакі пасля захопу Ерусаліма ў 1099 годзе;
  6. Царква Труны Гасподняй. Месца, дзе св. Алена знайшла Крыж Збаўцы;
  7. Царква Труны Гасподняй. Купал на Ратондай, узведзенай на тым месцы, дзе ўваскрос Збаўца;
  8. Царква Труны Гасподняй. Камен Памазання, на якім здавён прынята свяціць свечкі і ваду;
  9. Бетлеем, Царква Раства Хрыстова, збудаваная ў 330-м годзе. “Брама пакорлівасці”, увайсці ў якую можна толькі пасля таго, як наведвальнік схіляе галаву;
  10. Бетлеем, Царква Раства Хрыстова. На гэтым месцы стаялі яслі Збаўцы;