Тайланд вясковы



Той-сёй мяркуе, што Тайланд – гэта выключна хмарачосы Бангкока, пляжы Пхукета і распусная Валкінг-стрыт, знакамітая “вуліца чырвоных ліхтароў” у Патаі.

08

 На фота: Гусі святкуюць перамогу над малпамі.

 Усё гэта ў краіне, безумоўна ёсць. Але ж большасць тайцаў жыве акурат у вёсках. Тамтэйшыя жыхары – людзі падкрэслена неспешлівыя, што, зрэшты, вельмі лёгка тлумачыцца мясцовай спецыфікай: у навакольных джунглях поўна змеяў, якія імгненна зрэагуюць на рэзкія рухі.

Калі давядзецца пабываць у Тайландзе – знайдзіце колькі дзён, каб павандраваць вясковымі дарогамі…

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя

Здымкі:

  1. Адна са шматлікіх плавучых вёсак Тая;
  2. Сакральныя рыбы ў Нацыянальным парку Эраван;
  3. Тайцы паважаюць кракадзілаў – як і паўсюдна ў Азіі.
  4. Гэтую чыгунку паміж Бангкокам і Рангунам падчас Другой сусветнай вайны будавалі мясцовыя жыхары і ангельцы, якія патрапілі ў палон да японцаў. Падчас будаўніцтва загінула больш за 106 тысяч чалавек. Чыгунка і пагэтуль называецца “Дарога смерці”.
  5. У гэтай пячоры японцы закатавалі некалькі тысяч палонных ангельцаў. Статуя Буды – у памяць тых зверстваў.
  6. Сімпатычнае сланяня “Зорка Тая” ў адной з вёсак.
  7. На тэрыторыі будыстскага храма жывуць і макакі, і гусі. Прытым птушкі на дух не зносяць нахабных малпаў і заўсёды ганяюць іх са сваёй зямлі.