Трансільванія вачыма беларуса



Трансільванія вядомая мазаічнасцю разнастайных архітэктурных помнікаў, на жаль, малавядомая беларускаму турысту. Адно з найцікавейшых месцаў гэтай зямлі — Сібіў. У 2007 годзе яго прызналі культурнай сталіцай Еўразвязу. Места не адпавядае сваёй архітэктурай традыцыйным ўяўленням пра Балканы, бо будавалася яно немцамі (Сасамі). Таму старая назва Сібіў — Германштадт.

P1230094

P1230095

P1230098

Сасы пабудавалі сваімі рукам гэтую цытадэль Сяміграддзя і пражывалі ў ім колькі стагоддзяў. Да цяперашняга часу турысты змогуць убачыць плён іхнай працы ў брукаванках, дамах, палацах ды храмах.

P1230099

P1230101

P1230116

Гістарычнае сэрца гэтага горада — Вялікі пляц (Piata Mare). Атачаюць яго сярэднявечныя  дамкі (XIV – XV стагоддзяў), цудоўны эвангеліцкі збор, Старая Ратуша (XIII ст.).

Сучасная гарадская рада: Ратуша

P1230115

 

Каталіцкая парафіяльная царква паўстала за Аўстрыйскім панаваннем. У часы новай евангелізацыі, ці як кажуць, контррэфармацыі езуіты пабудавалі новую царкву паміж 1726-1733 гадамі. Храм быў асвечаны 13 верасня 1733 года. А фрэскі алтарнай часткі былі завершаны напрыканцы 18-га стагоддзя аўстрыйскім майстрам Антоніем Штэйнвальдам . На здымку: злева — Ратуша (дзейная) , справа — каталіцкая парафіяльная царква.

P1230117

Мітрапаліцкая катэдра Сьвятой троіцы паўстала толькі ў пачатку XX-га стагоддзя. Тады архітэктар з Будапешту Язэп Камнэр і Віргіль Нагы ўзьвялі гэты храм пад фундацыяй мітрапаліта Яна Меціану. Роспіс храму быў завершаны толькі ў 1957 годзе, як і мазаіка, якая прыбыла з Мюнхену.

P1230107

P1230109

Вялікае ўражанне пакідае для турыстаў музей  Брукенталя. Заснавальнікам базавай калекцыі музею з’яўляецца Самуэль фон Брукенталь нумізмат і калекцыянер антычнасцяў ( 35 тыс. экспанатаў). У канцы XVIII-га стагоддзя быў губернатарам княства Трансільваніі. У ягоным палацы, што на Вялікім пляцы Сібіў, размешчана яго калекцыя з 1200 карцін. Апрача мастацкіх твораў калекцыя падзелена на музеі:  Фармакалогіі, Натуральнай гісторыі, Гістарычны, Зброі і паляўнічых трафеяў.

На здымках: карціна Забойства немаўлятак у Бэтлееме, аўтар Брэйгель Старэйшы і Малодшы 1590 год, фасад мастацкага музея. Здымкі ў музеі рабіць забаронена.

001

002На развітанне з горадам Сібіў нам прымроіўся брантазаўр, ці гэта было праўдаю?

P1230118

Віктар Парфёненка, Сібіў, Румынія

Працяг будзе