Ці стане Нёман прывабным для турыстаў?



Найважнейшая рака Гарадзеншчыны – Нёман слаба прываблівае турыстаў.

Прыгожыя краявіды, слабая плынь у вярхоўі – гэта станоўчыя рысы ракі. Аднак адсутнасць турыстычнай інфраструктуры: стаянак, прычалаў, крамаў, кемпінгаў – знеахвочвае людзей. Нёман на адрэзку вёска Мікалаеўшчына – Шчорсы мае стромыя, цяжкадаступныя берагі, таму такая інфраструктура тут вельмі неабходная. Кажа менчук Андрэй, аматар турызму:

– Трэба ствараць больш такіх месцаў, дзе можна спыніцца. Шмат месцаў, дзе ёсць высокі бераг, які можна абсталяваць. Падчас вандроўкі часамі нешта трэба дакупіць, вельмі мала месца, дзе можна спыніцца. На працягу 90 кіламетраў, якія мы прайшлі, было толькі два месцы.   

Для параўнання, сотні кіламетраў полькіх рэкаў абсталяваны інфраструктурай для воднага турызму, з прычаламі, стаянкамі, шапікамі і барамі. Яскравы прыклад – польская частка Аўгустоўскага канала, якая карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня