Турыстычны кірмаш “Лета – 2015”



У Гарадзенскай выставачнай зале пачаў працу турыстычны кірмаш “Лета – 2015”. На працягу двух дзён турыстычныя аператары будуць знаёміць наведвальнікаў з прапановамі адпачынку на сёлетні сезон. Невялікую колькасць удзельнікаў арганізатары тлумачаць абмежаванымі магчымасцямі памяшкання, у якім праводзіцца мерапрыемства. Як станоўчы момант адзначаецца тое, што кірмаш, па словах дырэктара гарадзенскай турыстычнага агенства Мікалая Братанюка, аднавіў сваю працу пасля некалькігадовага перапынку:

– Мы вырашылі, ліквідаваць прабел, і гэта патрабаванне часу, таму што турыстычнае жыццё не спыняецца. І распрацоўкі маршрутаў, распрацоўкі тураў, якія сёння прысутнічаюць на рынку, лягчэй пабачыць тут, каб не хадзіць па кожнай фірме. Прыйшоў – паглядзеў. Хаця, канешне, многа прадуктаў паўтараецца.

Коштавы дыяпазон прапаноў турыстычных аператараў Гародні пачынаецца ад 100 еўра і заканчваецца 5000 з разліку на асобу. На кірмашы можна замовіць пуцёўку ў любую кропку света.

Беларускае Радыё Рацыя