Упсала: анатамічны тэатр



Першы анатамічны тэатр у Швецыі заснаваны навукоўцам Улафам Рудбекам (1630—1702) для ўніверсітэту горада Упсала (Uppsala). З 1950-ых гадоў XX стагоддзя адрэстаўраваны анатамічны тэатр стаў часткай экспазіцыі гарадскога музея.

IMG_0587

У XVII стагоддзі ў гэтай краіне смерцю каралі праз павешанне, якое выконвалася публічна і збірала шмат гледачоў.

Пасля смяротнага пакарання цела шыбенікаў выкарыстоўвалі для публічнага ўскрыцця ў анатамічных тэатрах.

IMG_0575

Першапачаткова анатамічны тэатр горада Упсала быў разлічаны на 200 месцаў, што значна перавышала колькасць студэнтаў-медыкаў. На прэпарацыю цела, акрамя медыкаў, на камерцыйнай аснове цікаўных гледачоў.

IMG_0581

Грошы, атрыманыя з гледачоў за квіткі, аддавалі сваякам пакаранага смерцю, каб яны мелі магчымасць зладзіць пахаванне.

IMG_0583

Нагадаем, што апошняе смяротнае пакаранне ў Швецыі было прыведзенае ў выкананне ў 1910 годзе пры дапамозе гільяціны.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя