Вечаровы снегапад над полацкай Сафіяй



Бадай ніводзін беларускі культавы будынак не мае такой багатай гісторыі, як полацкі Сафійскі сабор. Амаль уся гісторыя Беларусі з часоў Полацкага княства звязана з гэтым храмам. Трэці Сафійскі сабор ва Усходняй Еўропе, пасля Кіева і Ноўгарада, быў пабудаваны ў ХІ стагоддзі славутым князем Усяславам Брачыславічам. З таго часу полацкая Сафія шмат пабачыла на сваім вяку. І геройствы, і здрады, і росквіт, і заняпад. Менавіта ў Сафійскім саборы была створана першая беларуская бібліятэка, якую, на жаль, разрабавалі ворагі. Тут заключаліся палітычныя і гандлёвыя саюзы, тут князёў узводзілі на княжанне, тут браліся высокія шлюбы, тут ствараўся полацкі летапіс.

dsc00323

У 1710 годзе, падчас Паўночнай вайны, расейскі цар Пётр Першы ператварыў полацкую Сафію ў парахавы склад, які выбухнуў, зруйнаваўшы храм.

Аднаўленне сабора здзейсніў уніяцкі архіепіскап Фларыян Грабніцкі ў 1750 годзе. На рэштках ранейшых сцен была збудавана двухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока. У такім выглядзе полацкая Сафія захавался да нашых дзён.

І сам полацкі Сафійскі сабор, і месца, на якім ён стаіць – гара над Дзвіной, – адно з самых містычных мясцін у Беларусі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара