Вейсеяй – мястэчка драўляных скульптур



Вейсеяй – жывапіснае мястэчка ў сённяшняй Літве, знаходзіцца ў Лаздзійскім раёне Алітускага павету. Мястэчка ёсць цэнтрам староства і налічвае паўтары тысячы жыхароў.

У мястэчку, якое ведама яшчэ з 1501 году, багата драўляных скульптур, бальшыня з іх размешчана ў адмысловым парку на ўскрайку мясцовасці. Ёсць і каменныя кампазіцыі. У цэнтры Вейсеяя ўзвышаецца касцёл Святога Георгія, забудаваны ў першай чвэрці 19-га стагоддзя. А першы храм – царква – быў збудаваны тут яшчэ ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У розныя гістарычныя перыяды мясцовасць належала родам Агінскіх і Масальскіх. У мястэчку захавалася некалькі адметных драўляных будынкаў даўніны. Працуе некалькі цікавых музеяў, у тым ліку мемарыял у гонар стваральніка мовы эсперанта Лазара Заменгофа. Яшчэ адна атракцыя мясцовасці – аглядная вышка каля возера Анча.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара