Вежа на полацкім Замкавым завулку



У цэнтры Полацка на рагу Замкавага завулка знаходзіцца незвычайнае збудаванне – гэта пажарная вежа. Яна з’яўляецца архітэктурнай дамінантай старажытнага будынка гарадской пажарнай часткі. Сёння тут па-ранейшаму працуюць пажарныя. Будынак пажарнай часткі быў узведзены ў дваццатыя гады XX стагоддзя. Будаўніцтва вежы завершылі ў 1927 годзе, і гэтая дата пазначана на яе вышыні.

dsc01403

Вышыня вежы 33 метры, гэта, прыкладна, вышыня дома ў 5-6 паверхаў.

Полацкая пажарная вежа – адно з нямногіх полацкіх будынкаў, якія перажылі вайну. У хрушчоўскія часы (у 1955 годзе) вежу адрэстаўравалі, забяспечыўшы ёй бесклапотнае існаванне на доўгія гады.

Вежа прыцягвае ўвагу сваімі памерамі і строгай архітэктурай. Яна выдатна ўпісваецца ў агульны архітэктурны ансамбль гэтай часткі Полацка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара