Возера Нешчарда – радзіма Яна Баршчэўскага



Возера Нешчарда ўваходзіць у тройку самых міталагізаваных вадаёмаў Беларусі. Я б асабіста гэтую тройку склаў наступным чынам: Нарач, Свіцязь, Нешчарда. Міты пра гэтыя азёры паўсталі дзякуючы славутым пісьменнікам. Нарач апета многімі паэтамі, але перадусім Максімам Танкам. Свіцязь – Адамам Міцкевічам. А Нешчарда стала легендай дзякуючы Яну Баршчэўскаму, які апісаў гэтае возера ў сваіх містычных апавяданнях, сабраных у кнізе “Шляхціц Завальня”. Менавіта на беразе гэтага возера вырас і сам Ян Баршчэўскі і жылі многія ягоныя літаратурныя героі.

DSCN0200

У вёсцы Мурагі, якая лічыцца радзімай Яна Баршчэўскага, усталяваны помнік пісьменніку, які паўстаў дзякуючы намаганням паэта Анатоля Канапелькі.

Возера Нешчарда знаходзіцца ў Расонскім раёне. На ім ёсць некалькі выспаў. На адной з іх яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя жылі людзі, пра што нагадваюць рэшткі падмуркаў пабудоў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік