Возера Якаўскае – месца адпачынку навапалачан



Беларусы ўсё больш пагаджаюцца з думкай, што адпачываць можна не толькі ў Турцыі, краінах Балтыі і Украіне, але і дома. І гэта не значыць, што трэба ехаць на выходныя або ў адпачынак на ўласнае лецішча. Паціху кожны рэгіён Беларусі пачынае развіваць сваю інфраструктуру турызму і адпачынку. Турбазы ствараюцца як правіла ў маляўнічых мясцінах – на берагах азёр і рэк. Для навапалачанаў – гэта перадусім возера Якаўскае, побач з якім знаходзіцца вёска Якаўцы. Тут і за савецкім часам існавала база адпачынку наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Але апошнім часам мясцовы турыстычны сервіс прыбяраюць да рук прыватнікі, што адбіваецца на яго якасці, але таксама і на коштах.

DSCN0360

Возера Якаўскае знаходзіцца ў Полацкім раёне ў басейне ракі Дрыса, за 26 кіламетраў на поўнач ад Полацка ля мяжы з Расонскім раёнам. Берагавая лінія возера моцна звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў і мысоў, што выглядае вельмі маляўніча. І самае галоўнае – нізкія пясчаныя берагі, што зручна для купання.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік