Выявы беларускіх святых у гайнаўскім саборы



Сабор Святой Тройцы пабудаваны па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча ў Гайнаўцы ў 1981-1983 гадах і належыць да самых вялікіх праваслаўных храмаў Польшчы.

Іканастас і некаторыя іконы выкананыя грэцкім мастаком-іканапісцам Дзімітрыясам Анданопуласам, астатнія іконы створаны расейскімі ды балгарскімі іканапісцамі.

Адметнасцю храма з’яўляецца капліца беларускіх святых, дзе сярод іншых можна ўбачыць выявы Еўфрасінні Полацкай, Сафіі Слуцкай, Афанасія Берасцейскага, Марціна Тураўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна