З 1 чэрвеня Егіпет уводзіць электронныя візы для турыстаў



Гэты захад закліканы спрасціць працэдуру праходжання кантролю ў аэрапортах.

Улады Егіпта ўводзяць электронныя візы для турыстаў, якія прыязджаюць у краіну. Пра гэта на арабскім турыстычным форуме ў Дубаі заявіў міністр турызму Егіпта Ях’я Рашыд, піша БелТА. Паводле ягоных слоў, гэты захад закліканы спрасціць працэдуру праходжання кантролю ў аэрапортах Егіпта і стымуляваць прыток турыстаў. Новая сістэма таксама дазволіць значна зняць нагрузку з сіл бяспекі. Міністр адзначыў, што электронныя візы пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня 2017 года.