Батумі: Штодня стаім за Украіну



Штодня з пачатку вайны ва Украіне ў грузінскім Батумі адбываецца антываенная акцыя на Плошчы Еўропы. Акцыю арганізоўваюць грузінскія актывісты, аднак сярод прысутных вялікая колькасць беларусаў, што пакінулі Радзіму.

Гэта людзі, што з’ехалі ад рэпрэсій ў 2021-м годзе, а таксама тыя, што прыехалі зусім нядаўна. Таксама на плошчу прыходзяць і украінцы, якія былі вымушаныя з’ехаць з пачаткам вайны. На плошчы кажуць пра тое, што адбываецца на фронце, а таксама пра тое, чым жыхары Батумі могуць дапамагчы Украіне і ўкраінцам.

Беларускае Радыё Рацыя