Маргарыта Касабуцкая: Дзеці чакаюць вельмі моцна



Да выхаду на волю палітвязня з Кобрына Віталя Жука засталося прыкладна два месяцы. Больш за ўсё яго чакае жонка і дзеці, якія ўжо на адмысловых календарах скрэсліваюць дні.

Віталь Жук

Па рашэнню суда было прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Асноўная сувязь цяпер праз лісты, распавяла яго жонка Маргарыта Касабуцкая:

– Канешне ж чакаем, перажываем, каб усё было добра. Хацелася б канешне раней, але разумеем, што дасядзець да канца тэрміну давядзецца. Яшчэ напачатку верылася, што выйдзе раней, не давядзецца сядзець. У яго тэрмін не працяглы. Дзеці чакаюць вельмі моцна, толькі на каляндарыкі глядзяць, калі гэта.

Палітвязень Віталь Жук асуджаны па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або абраза беларускага прэзідэнта. Дасылаць лісты, бандэролькі і грашовыя пераводы можна ў папраўчую калонію №2.

Беларускае Радыё Рацыя