Праваабаронцы пракаментавалі прысуд па “справе Аўтуховіча”
Некалькіх фігурантаў справы (уключаючы самога Мікалая Аўтуховіча) празналі вінаватымі ў “здрадзе дзяржаве”, “захопе ўлады неканстытуцыйным шляхам” і “незаконных дзеяннях у адносінах да агнястрэльнай зброі”.

А праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін прапануе адказаць на наступныя пытанні:
– Хто сёння здрадзіў дзяржаве? Першае – гэта той чалавекі, які лічыць сябе прэзідэнтам, а потым па гэтай вертыкалі ісці зверху да нізу: суддзі, пракуроры, следчыя, міліцыя, АМАП, КДБ. У чыіх інтарэсах яны дзейнічаюць сёння, каму яны аддаюць тэрыторыю ў карыстанне? Я кажу пра вайну. Гэта што, не здрада дзяржаве? Хто захапіў уладу незаконным чынам? У 2020 годзе ўсе пабачылі. Хто карыстаецца вогнепальнай зброяй? Мы ведаем.

Юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка звяртае ўвагу на крымінальна-працэсуальны складнік справы. І адзначае, што гэты судовы працэс зневажаў асновы правасуддзя:
– Судовае пасяджэнне, якое А – праводзілася ў турме, Б – праводзілася практычна закрытым. І ў рэшце рэшт людзі ўтрымліваліся ў клетках, якія былі спецыяльна вырабленыя, вось такія адзіночныя клеткі-стаканы, якія да гэтай пары не выкарыстоўваліся нават у часы Савецкага саюза.
Таксама Павел Сапелка нагадаў, што Уладзіміра Гундара прыводзілі на судовы працэс практычна распранутым, а некалькі абвінавачаных аб’яўлялі галадоўку дзеля выканання іх мінімальных правоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя