У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё
На «Гомельскім гарадскім радыё» звольнілі некалькіх супрацоўнікаў — радыёвядучых абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе. Напярэдадні іх імёны з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.

Пасля выклалі скрыншоты з сацсетак радыёвядучых Арцёма Забірана і Яраслава Бычкоўскага, сярод іх — кліп Касты «Выходи гулять», відэа Максіма Каца пра Ніну Багінскую, лайкі на пастах, дзе ёсць БЧБ-сімволіка.

Як стала вядома Zerkalo.io, Забіран і Бычкоўскі ўжо звольненыя. Яшчэ раніцай у сераду, 12 кастрычніка, іх прозвішчы былі на сайце «Гомельскага гарадскога радыё», але да сярэдзіны дня зніклі.
Па словах крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, пазбавіліся працоўнага месца і іншыя супрацоўнікі, а ў калектывах іншых гомельскіх дзяржСМІ пачаліся праверкі.
Беларускае Радыё Рацыя