Затрымалі актывістку Валерыю Чарнаморцаву
Актывістка Валерыя Чарнаморцава затрымана на 10 сутак.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з падзеямі 2020 году — меркавана, Валерыя праходзіць па «народным» арт. 342 КК.
***
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у актывісткі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валерыі Чарнаморцавай, а яе саму затрымалі.

Прычыны затрымання і месцазнаходжанне Валерыі пакуль невядомыя.