Затрыманыя яшчэ два музыканты, удзельнікі “Еўрабачання” 2012 года
Сілавікі затрымалі ўдзельнікаў гурта Litesound — Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, удзельнікаў “Еўрабачання” 2012 года.

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, браты “удзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі”.
Затрымліваў музыкаў супрацоўнікі САХР у поўнай экіпіроўцы.
Беларускае Радыё Рацыя