Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Марыя Філіпаўна Кандрацюк



Вайна забрала ёй дзяцінства, маці і дом. Валя Лаеўская ў чарговай перадачы ў серыі «З Падляшша родам» запрашае на сустрэчу з Марыяй Філіпаўнай Кандрацюк з дому Міхалевіч родам з Відова каля Бельска-Падляшскага.

У свае восем гадоў засталася без маці. Найбольшай марай была школа, але і такая роскаш была недаступна.

Як дарастала, чым жыла і чаго чакала Марыя Філіпаўна Кандрацюк з дому Міхалевіч родам з Відова слухайце ў бліжэйшую нядзелю, 26 чэрвеня, у 12.05 і 20.05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя