Германія пагражае ўвесці кантроль на мяжы з Польшчай
Канцлер Германіі Олаф Шольц заклікаў Польшчу расследаваць паведамленні пра тое, што польскі бок выдаваў тысячы нелегальных працоўных віз. Германія пагражае аднавіць кантроль на польскай граніцы.

“Я не хачу, каб Польшча проста прапускала мігрантаў”, – сказаў Шольц на мерапрыемстве сацыял-дэмакратычнай кампаніі ў Нюрнбергу.
Польскія СМІ паведамляюць, што за апошнія два з паловай гады больш як 250 тысяч грамадзян найперш Афрыкі і Азіі атрымалі дазволы на працу ў Польшчы за хабар. Міністэрства замежных спраў у Варшаве аспрэчыла гэтую лічбу і заявіла, што расследуе толькі 268 такіх візавых запытаў.
Камісар Еўразвязу па ўнутраных справах Ілва Ёхансан папрасіла Польшчу даць тлумачэнні да 3 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя