Літва будзе выдаваць пашпарт замежніка толькі тым беларусам, якія церпяць ад рэжыму
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе міністэрства падрыхтавала папраўкі да закону аб прававым статусе замежнікаў.
-

Фота: Delfi
Як паведамляе Delfi, міністарка падкрэсліла, што «пашпарт замежніка будзе выдавацца не ўсім беларусам, а толькі тым асобам, якія пацярпелі або падвяргаюцца пераследам з боку рэжыму. Для таго, каб гэты працэс працаваў, павінен быць распрацаваны механізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамент дзяржбяспекі».
Таксама Білатайце паведаміла, што ў бліжэйшы час будуць уведзеныя заканадаўчыя змены, якія падаўжаюць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка з 1 да 3 гадоў.