Чыстасардэчнае прызнанне Лукашэнкі



Аляксандр Лукашэнка арганізаваў пагром ураду. З аднаго боку, па тым факце, што шоў патрапіла на ўсе экраны краіны, мерапрыемства было запланаваным. Адзіная прычына, па якой яно магло спатрэбіцца – набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі. Якія плануецца правесці пад немудрагелістым але эфектыўным ў нашых краях лозунгам пра добрага цара і дрэнных баяр.

Праблема ў тым, што арганізаваўшы мерапрыемства ў тым фармаце, у якім мы яго ўбачылі, Лукашэнка сам зрабіў для дыскрэдытацыі ўласнай улады больш, чым любы апанент. І узняў на парадак дня два адвечных пытання: «Хто вінаваты? Што рабіць?» Прычым, не адказаўшы на першае немагчыма адказаць на другое. А вось у люстэрка беларускі кіраўнік відавочна глядзець не жадае. Як нежадае і прымаць на сябе персанальную адказнасць за сітуацыю ў краіне апошнія 24 гады, пастаянна пераводзячы стрэлкі на іншых.

Андрэй Паротнікаў
Беларускае Радыё РАЦЫЯ