10 снежня. Тэст



Няўмольна набліжаецца дзень, які нагадае нам пра тое, чаго мы не маем… Нальга сказаць, што не маем зусім… Маем – у абмежаванай колькасці.

Праўда, некаторыя рэчы пры такім раскладзе губляюць свой смак. Абмежаваная прастора, напрыклад, здорава псуе нервовыя клеткі! Сэнсорны голад – гэта страшна. Нездарма ж людзі так баяцца трапіць у турму, нават калі гэта якая-небудзь камфортная турма ў Скандынавіі, падобная на просты гатэль у стылі хай-тэк з нармалёвай бібліятакэй, трэнажоркай, магчымасцю вучыцца і карыстацца сецівам…

Цяпер у Беларусі праводзіцца шмат тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенаму пытанню. І яны таксама нагадваюць нам пра тое, што маем у абмежаванай колькасці… Дзень правоў чалавека, спадарства. Ці маем мы права на мірныя сходы? Ці маем права ведаць, што будзе заўтра з нашай краінай і мовай? Чаму палітыкі вырашаюць кулуарна пытанні, якія павінны вырашацца публічна і адкрыта?

Дзіўныя рэчы адбываюцца – ёсць нагода паразважаць пра ўсё гэта. На жаль, за доўгі перыяд амнэзіі ў дачыненні да правоў чалавека разумнага і беларуса як яго падвіда ў нашых шыротах значна зменшылася колькасць тых, каму гэта насамрэч цікава – паразважаць пра правы чалавека. Проста падумаць, паразважаць, паразмаўляць… Паспрачацца? Ок, нават паспрачацца. Яшчэ менш тых, хто можа выйсці і ў любое надвор’е – часцей неспрыяльнае! – пратэставаць тое ж самае права мірных сходаў на сваёй скуры. Свэтры, шалікі, пальчаткі… Дзіўныя рэчы. Розныя людзі. І што далей будзе?

Дарэчы, тэкст дэкларацыі правоў чалавека існуе на 500 мовах. Разумны працэс інтэграцыі разумных людзей у дзеянні.

Дар'я Ліс
Беларускае Радыё РАЦЫЯ