Людзі і птушкі



Лепшы горад на зямлі ў кожнага свой, адзінанепаўторны! Менск – які ён?

Прагматыкаў і рэалістаў у любой кропцы свету перш за ўсё цікавяць лічбы, кошты, расцэнкі… Непрагматыкаў кошты рана ці позна прымусяць наблізіцца да рэальнасці, таму… Крышачку пра грошы. Кошты. Лічбы.

Са­мы­мі да­ра­гі­мі га­ра­да­мі све­ту ў пер­шай па­ло­ве 2014 го­да ста­лі швейцарскі Цю­рых, нарвежскі Ста­ван­гер і – зноўку швейцарская! – цудоўная Жэ­не­ва: ін­дэк­сы спа­жы­вец­кіх коштаў там за­шкаль­ва­юць за 150%. Беларускі Менск зна­хо­дзіц­ца на 342-м мес­цы ся­род 446 га­ра­доў вы­шэй­пазначанага рэй­тын­гу.

Ін­дэкс спа­жы­вец­кіх коштаў для Мен­ска амаль у тры ра­зы ні­жэйшы, чымсьці ў са­мых да­ра­гіх га­ра­дах све­ту кшталту Нью-Ёрка. У Кі­е­ве кошт жыц­ця тро­хі ні­жэй­шы, чым у Мен­ску. Ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн у ім склаў 47,89 у параўнанні з нашымі 51,81%. У Еў­ро­пе ў спі­се са­мых да­ра­гіх да­мі­ну­юць га­ра­ды Швей­ца­рыі і Нар­ве­гіі. Са­мы ніз­кі ўзро­вень жыц­ця ад­зна­ча­ны ў га­ра­дах Ін­дыі, а так­са­ма Не­па­ла, Па­кі­ста­на, Егіп­та, Ма­ке­до­ніі і Мал­до­вы.

Між тым, менчукі скардзяцца зусім не на кошты, да якіх даўно звыклі, а … на варон. У ста­лі­цы за­фік­са­ва­ны адзін­ка­выя, але непрыемныя вы­пад­кі на­па­дзен­ня нахабных пту­шак на га­ра­джан. Апош­нім ча­сам у ка­мі­тэт пры­род­ных рэ­сур­саў бы­ло на­кі­ра­ва­на не­каль­кі скар­гаў на агрэсіўна настроеных варон. Рэч у тым, што гараджане пачынаюць “ратаваць” птушанят, што вываліся з гнёздаў, і ў выніку трапляюць пад “гарачую” дзюбу іх родзічаў. Арнітолагі рэкамендуюць людзям не ўлазіць у птушыныя справы… Займацца сваімі!

І насамрэч, лепш схадзіць у заапарк ды палюбавацца ў летніх вальерах на ара ды туканаў – новых сталічных жыхароў, занесеных у між­на­род­ную Чыр­во­ную кні­гуЛюдзей, што могуць канцэнтравацца на сваіх асабістых справах, таксама можна заносіць у нейкія адмысловыя – чырвоныя, зялёныя ці аранжавыя – кнігі. Нас цікавяць справы іншых у рэжыме онлайн.

Дар'я Ліс
Беларускае Радыё РАЦЫЯ