Прышчэпка? Так! Пандус? Не, не чулі!



Брытанскія навукоўцы “парадавалі”: Еўропу чакае самая халодная зіма за апошнія 100 гадоў. Беларусам застаецца вызначыцца, ці з’яўляюцца яны часткай старэчы Еўропы ці не… Але па факце халодная зіма чакае і нас…Калі верыць брытанскім навукоўцам.

Можна заставацца аптымістам і “забіць” на ўсе прагнозы сіноптыкаў: вельмі ўжо часта яны памыляюцца. Можна ўвогуле навіны не чытаць. Не зашкодзіць падстрахавацца. Якім чынам? Пледаў цёплых набыць, свэтрыкаў навязаць, з дома паменш выходзіць (дыстанцыйная працу вам у дапамогу – ХХІ ст. на дварэ!) і… Яшчэ адзін варыянт зберагчы здароўе зімой – прышчапіцца ад грыпусу. Не дадаваць сабе пакутаў у халады, трасучыся ад тэмпературы пад клятчатым пледам.

І будзе вам шчасце… Праўда, не ўсім яно адразу ў рукі пойдзе! Кагосьці ў даволі дарагім прыватным медыцынскім цэнтры будуць чакаць 2 вельмі нязручныя прыступачкі! Для чалавека на інвалідным вазку з некаторымі хранічнымі захворваннямі прынцыпова важна прышчапіцца як мага раней ды паспець выпрацаваць імунітэт да халадоў. Без праблем – едзем у платны медцэнтр, дзе ўжо маюцца прышчэпкі і аплочваем французскую прычшчэпку. Усё цудоўна, толькі вось… Дзве прыступачкі ў медыцынскім цэнтры “Салюс” горада Маладэчна, які працуе ўжо не першы год. Пандус? Не, не чулі! Уладальнікі шкадуюць грошай на такую “драбязу”. На пафасны рамонт – не. Дзяўчаты працуюць там добразычлівая – дапамаглі! Але запіс у кнізе скаргаў і прапаноў пацыентка на інвалідным вазку ім пакінула… Прынцыповая? Аптымістка! А раптам гаспадар падумае пра безбар’ернае асяроддзе? Пажывём – пабачым! З’ездзім яшчэ раз.

Пакуль выпрацоўваем імунітэт пад клятчатым пледам і чытаем дэтэктывы. У выходныя дні.

Дар'я Ліс
Беларускае Радыё РАЦЫЯ