Пра новыя функцыі міліцыі



“Я б в міліцыю пошел, пусть меня научат…” зафарбоўваць мурал. Так можна працягнуць цяпер верш Маякоўскага “Кім быць”. Мурал, на якім намаляваныя хлопцы, што ўключылі песню “Перамен” на забароненым мітынгу Ціханоўскай, замалявалі міліцыянты. Дзеля гэтага, канешне, можна было ісці ў сілавыя структуры. Вось, аказваецца, дзеля чаго ў нас існуюць людзі ў форме. Вы думалі са злачыннасцю змагацца? Не. Міліцыянты ў нашай краіне дзеля таго, каб замалёўваць муралы. І не проста замалёўваць. А потым замаляваны мурал яшчэ і ахоўваць.

А ўвогуле з гэтым муралам вы толькі падумайце, на што ў нас ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў: каб зафарбоўваць мурал у Менску на плошчы Перамен. Спачатку кожны дзень прыходзілі камунальнікі зафарбоўваць мурал, а жыхары яго потым адмывалі. Цяпер міліцыянты. Гэта ж колькі фарбы на замалёўкі пайшло. А яшчэ давоз зафарбоўчышкаў, паліва, аплата заробкаў.  А цяпер вось яшчэ аплата працы міліцыянтаў. Слухайце, калі ў іх так добра атрымаліваецца, то няхай яшчэ агароджы пафарбуюць, дамы ці яшчэ якія аб’екты. Ну, няхай хоць нейкая карысць для грамадства будзе ад міліцыі і АМАПу. Калі не ахоўваюць, то няхай хоць нешта пафарбуюць.

Цікава, а самім уладам, некаторыя прадстаўнікі з якіх нават атрымалі вышэйшую адукацыі, не сорамна. То бок некалькі дзясяткаў чалавек, фарба, грошы – усё ідзе на змаганне з муралам, чувакі з якога ўсяго толькі ўключылі песню “Перамен” Цоя. То бок калі ў наступны раз песняй перамен стане “В траве сідел кузнечік”, то што ўсіх конікаў пачнуць знішчаць?

Юлія Сівец
Беларускае Радыё РАЦЫЯ