Пра завялы вянок



Няма таго, што раньш было. Пасля лютага 2022 года ад “Вянка сяброўста”, які з 2003 года праходзіць у Бабруйску, засталіся толькі нелькі завялых кветачак.

У Бабруйску стартуе міжнародны фестываль “Вянок сяброўства”. Праўда, пасля нападу Расеі на Украіну, кола сяброў на фестывалі значна зменшылася. А так добра ўсё пачыналася: у 1996 годзе адбыўся фестываль аўтэнтычнага фальклору Беларускага Прыдняпроўя, у якім удзельнічалі (увага!) ансамблі з Беларусі і Украіны. Цяпер ажно і не верыцца ў гэта, што калісьці збіраліся разам беларусы і ўкраінцы на нейкія аўтэнтычныя фестывалі. З 2003 года “Вянок сяброўства” стаў праходзіць у Бабруйску. Туды прыязджалі калектывы з Польшчы, Малдовы, Украіны, Расеі, Латвіі, Нямеччыны, Турцыі і нават Кубы. У 2019 годзе прыехалі ансамблі ажно з 14 краін. Аднак пасля лютага 2022 года “Вянок сяброўства” завяў, яго можна выкінуць на сметніцу. З боку сяброў у бок Украіны ў лютым 2022-а паляцелі зусім не кветкі. Сёлета знаёмства з культурамі іншых краін змясцілася ў плашчыню ўскладання кветак да танка-помніка. А выступы народных калектываў змяніліся на канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл. І на сёлетнім фестывалі чакаць украінскіх ансамбляў не выпадае. “Вянок сяброўства” пераўтварыўся ў “Вянок вайны”.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ

[manual_related_posts]