Пуцін: час збіраць пасеянае



У гэтыя дні галоўнай падзеяй стаў тэракт у Парыжы і пытанне ісламскага экстрэмізму. Аднак у міжчасе гістарычнага мінімуму дасягнулі цэны на нафты, што цесна звязанае з міжнароднай палітыкай: нізкія цэны на нафту ўзмацняюць эфект міжнародных санкцыяў, уведзеных Захадам супраць Расеі.

 

Цана на нафту Брэнт пераступіла псыхалагічную мяжу 50 даляраў за барэль. З чэрвеня яна ўпала на 56%. Экспэрты лічаць, што цана ўпадзе яшчэ ніжэй-да 35 даляраў, як гэта было падчас эканамічнага крызісу ў 2009 годзе. Увогуле, большасць адмыслоўцаў мяркуюць, што ў бліжэйшыя два гады цэны будуць вагацца паміж 50 а 70 даляраў за барэль і гэта з улікам таго, што нафту пачнуць масава набываць дзеля павялічэння запасаў Кітай ды Індыі.

 

Так ці інакш – гэта вельмі дрэнная навіна для Расеі, як буйнога экспарцёра энэрганосьбітаў.

 

Такая сітуацыя на рынку паліва для ейнай эканомікі – невыносная. Гэта цесна звязанае з санкцыямі ўведзенымі супраць Расеі за захоп Крыму і дэстабілізацыю сітуацыі ва Усходзе Украіны.

Вось у чацвер, 8 студзеня у Бэрліне, пытанне санкцыяў абмеркавала з прэм’ерам Украіны-Арсеным Яцэнюком канцлер ФРГ Ангэля Мэреэль. Яна заявіла, што санкцыі з боку Еўразвязу могуць быць адмененыя толькі пры умове поўнага выканання менскіх пагадненняў, падпісаных прадстаўнікамі Кіеву і прарасейскіх сэпаратыстаў у верасні. Яны прадугледжваюць поўнае спыненне агню, перакрыццё мяжы з Расеяй і спыненне Расеяй паставак людзей і ўзбраення для сэпаратыстаў. У гэтым сэнсе сітуацыя з верасня не змянілася. Затое Мэркэль увогуле не ўлічвае магчымасці скасавання санкцыяў у дачыненні да Крыму, бо гэта патрабавала б проста яго вяртання ў склад Украіны, што падаецца мала верагодным. Канцлер ФРГ паведаміла, што ў бліжэйшыя дні стане вядома, ці ў студзені ў Астане адбудзецца сустрэча лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны, прысвечаная ўрэгуляванню крызісу ва Украіне.

Многія аналітыкі мяркуюць, што бягучы год будзе выключна цяжкім для Расеі і асабіста для Пуціна. Расейцы пачынаюць разумець, наколькі высокую цану ім прыходзіцца плаціць за украінскую авантуру. Украіна для Расеі страчаная ў псіхалагічным сэнсе, што цудоўна адлюстраванае ў словах песні “Мы ніколі не будзем братамі”. Не братамі і не сёстрам і- як гэта спрабаваў прадставіць адзін дасціпны, расейскі прапагандыст. Пуцін не змог заваяваць сэрцы і розумы ўкраінцаў. Вайну не усчалі мясцовыя жыхары, але расейскія спецназаўцы і найміты. Усе апытанні паказвалі, што жыхары Данбасу, хоць і шмат чым незадаволеныя Кіевам, аднак яны хацелі заставацца ў складзе Украіны.

Для шэраговых расейцаў важна тое, што Пуцін проста не выканаў сваё абяцанне гарантаваць Расеі росквіт і дабрабыт. Заміж гэтага краіна хоць нібыта і ўстала з кален, але стала краінай-вырадкам на міжнароднай арэне. Хаця Пуцін абяцаў расейцам вярнуць пачуццё нацыянальнага гонару, Расея перастала быць сябрам міжнароднай супольнасці аб чым засведчыў саміт “Вялікай дваццаткі” у Аўстраліі.

Узровень жыцця расейцаў заўважна знізіўся, а высокая інфляцыя з’ядае золатавалютныя рэзэрвы краіны. Гэтага факту не зменіць і не прыхавае ніякая прапаганда. Немагчыма прыхаваць інфармацыю, што ва Украіне забітыя альбо параненыя тысячы расейскіх салдат і што гэта ніяк не “дабраахвотнікі-патрыяёты”. Толкі адзін з сямі расейцаў гатовы, каб яго (яе) сын ваяваў ва Украіне. Праект пад назвай “Новарасея” самых расейцаў цікавіць усё меней, а да таго-ж няма рэсрурсаў на яго ажыццяўленне. Апроч усяго, тыя нібыта «народныя апалчэнцы», а дэ факта розныя бандзюгі пачынаюць ваяваць паміж сабою. Простыя расейцы пачынаюць гаварыць: “Эканомце грошы на вайне, а не за кошт пенсіянераў, настаўнікаў і лекараў”.

У цэлым, чакаць зыходу Пуціна ў бягучым годзе хутчэй не варта, але грунт для гэтага рыхтуецца і пры тым імкліва. Гэта можа быць “ палацаваы пераварот” з боку пуцінскага акружэння-алігархаў, альбо расейскі “Майдан”. У любым выпадку, на Каляды ў адным з правінцыйных храмаў Пуцін павінен быў выключна шчыра і па сапраўднаму памаліцца за будучыню сваю і Расеі.

Кастусь Бандарук
Беларускае Радыё РАЦЫЯ