Рэлігія міру?



26 студзеня, пасля завяршэння “ Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян”, адзначаецца “Дзень ісламу”, малодшых братоў у веры, як напярэдадні “ Тыдня” – 17 студзеня, адзначаўся “Дзень Юдаізму”. У Польшчы, сёлетні , ужо XVII “Дзень ісламу” праходзіць пад лjзунгам “Хрысціяняне і мусульмане – карыстальнікі прылады Божай міласэрнасці”.

Дзень ісламу ў Каталіцкім касцёле быў устаноўлены рашэннем Канферэнцыі Польскага Епіскапату ў 2001 годзе. Рэгулярныя малітвы за мір і супрацоўніцтва праводзяцца пад эгідай Сумеснай рады каталікоў і мусульманаў. На заканчэнне штогадовага, ісламскага посту – Рамадану, Рымскі Папы накіроўвае да мусульманаў адмысловы зварот.

Сярод шматлікіх мерпрыемстваў, якія праводзяцца ў гэты дзень, хачу адзначыць тое, якія праходзяць тут у нас, у Беластоку. А 14-й гадзіне ў выставачна-канфэрэнцыйным цэнтры Беластоцкай архідыяцэзіі па вуліцы Касцёльнай 1А пачалася міжрэлігійная сустрэча. У яе праграме: музыка Усходу, выступленні прадстаўніка Камітэта канфэрэнцыі поьскага епіскапату ў справах дыялогу з нехрысціянскімі рэлігіямі а таксама Мазрагаліба Раджбабалева, імама мусульманскай грамады ў Беластоку. Прыгучаць фрагменты са Святога пісання і Карану, датычныя Божай міласэрнасці, спантанная малітва “дуа”, хрысціянскае “Ойча наш” і на зканчэнне – суменсны абед-вячэра “агапа”. У сёлетнім пасланні Папскай Рады ў справах Міжрэлігійнага дыялогу гаворыцца: “Міласэрнасць, гэта тэма блізкая сэрцам як хрысціян так і мусульман. Ведаем, што адны і другія вераць у міласэрнага Бога, які выяўляе сваю міласэрнасць усяму стварэнню, асабліва людзям. Ён міласэрны ў сваёй дбайнасці пра нас, адорваючы нас дарамі неабходнымі ў жыцці: ежай, сховішчам і бяспекай. Мы, хрысціяне і мусульмане пакліканыя да таго, каб як мага найлепей пераймаць Божы прыклад. Ён, міласэрны просіць нас, каб мы таксама былі міласэрныя і спагадлівыя ў дачыненні асабліва да тых, якія патрэбе. Ён таксама заклікае, каб мы адзін аднаму даравалі нашы правіны”.

Пра іслам мне давялося пісаць, гаварыць і нават дыскутаваць безліч разоў. Справа у тым, што я грунтоўна прачытаў увесь “ Каран”, а таксама даступныя ў перакладах на зразумелыя мне мовы “хадзісы” – “выслоўі” Прарока Мухамада. Мяне калоціць ад бясконцага цверджаньня, што “ іслам – рэлігія міру”. Ды-не. Проста – не. Пра карйне непрымірымае стаўленне да не-мусульман сведчыць сам Каран, свяшчэнная кніга мусульман. “Не лічыце габрэяў і хрысціянаў сябрамі. Не лічыце сябрам майго і вашага ворага. Яны не прамінуць шкодзіць вам. Нянавісць і варожасць паміж вамі і імі назаўжды, пакуль яны не павераць ў Алаха адзінага”. З дзясяткаў аятаў Карану ясна вынікае варожасць і нянавісць да няверных, а таксама – прыніжальнае стаўленне да жанчын. Цікава, што хрысціяне ніколі сваіх злачынстваў не апраўдваюць рэлігіяй: яны щ Бібліі не знойдуць апраўдання для гвалту, затое мусульмане ў прынцыпе лічаць немусульман ворагамі. Яны альбо павінны прыняць іслам, альбо іх трэба знішчыць. Адмаўленне ад ісламу караецца смерцю, падчас калі адмаўленне ад хрысьціянства успрыймаецца як яго вольная воля. Гэта дыяметральная розніца паміж хрысціянствам, рэлігіяй свабоды і ісламам, рэлігіяй паняволення. Я не супраць «дня ісламу», асабліва ў Польшчы. Мясцовыя, карэнныя мусульмане-татары, гэта цудоўныя людзі: мірныя, лагодныя, добрыя, сяброўскія. З такімі мусульманамі я магу жыць цераз плот. Аднак яны з’яўляюцца меншасцю у той фанатычнай, азвярэлай, фанатычнай большасці, якая нас хрысціян-лічыць «нявернымі» і жадае нам смерці. Калі Еўропа не прачнецца, яна хутка стане мусульманскай з усімі атрыбутамі гэтай неталерантнай рэлігіі. Зрэшты па свайму жаданню.

Кастусь Бандарук
Беларускае Радыё РАЦЫЯ