«Не быць абыякавымі»



Часта тэма хатняга гвалту з этычных меркаванняў у межах асобна ўзятай сям’і застаецца закрытай. Хоць, як зʼява, фізічны і псіхалагічны гвалт у семʼях адбываўся заўсёды. І толькі апошнія гады факты сталі не толькі распаўсюджвацца, але і вінаватыя пачалі несці пакаранне.

Раней за пабоі, абразы і прыніжэнне ўкраінскае заканадаўства прадугледжвала адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу або грамадскіх работ. Але ў 2019 годзе ўступіў у сілу закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту, які прадугледжвае крымінальную адказнасць. На жаль, большасць лічыць, што ўсё, што адбываецца ў сямʼі, павінна заставацца за «зачыненымі дзвярыма». То бок, гэта асабістая справа, з якой можна разабрацца ў рамках сямʼі. Страх агалоскі спыняе не толькі саму ахвяру, але і сведкаў. Па статыстыцы, часта ахвярай хатняга гвалту становяцца жанчыны і састарэлыя людзі. У псіхолагаў існуе схема – так званы круг гвалту: гвалтаўнік аказвае павышаныя знакі ўвагі – кветкі, цукеркі, празмерная пяшчота, маленне аб прабачэнні, а потым зноў здзяйсняе гвалт, і гэта ўвесь час паўтараецца. На жаль, нярэдка ахвяры падвяргаюцца асуджэнню ў першую чаргу з боку блізкіх сяброў: «Чаму яна не пайшла ад мужа раней? Чаму цярпела, калі была рэальная небяспека для яе жыцця і жыцця яе дзяцей?». Цяжэй справа ідзе з гвалтам над састарэлымі людзьмі, якія па стане здароўя не маюць магчымасці выйсці за межы свайго жылля. Нельга заставацца абыякавымі, бо дзіця, якое бачыла ці перажывала хатні гвалт, можа паўтарыць убачанае і ў сваім жыцці.

Рацыянальна мысліць у страху проста немагчыма. Знешне прыстойная сямʼя можа хаваць свае «шкілеты ў шафе».

Ліза Ахроменка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ