Сумная дата



Штогод у пачатку жніўня ва ўсім свеце ўшаноўваюць памяць ромаў, якія загінулі ў час Халакоста ў 1944 годзе. Гэтая дата адлічваецца ад трагічнай падзеі, якая адбылася ў ноч з 2 на 3 жніўня 1944 году ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцым, Польшча) у нацысцкіх газавых камерах.

Увогуле нацысцкі рэжым у Еўропе знішчыў па этнічнай прыкмеце ад 600 тысяч да 1,5 мільёнаў ромаў. На тэрыторыі Украіны – 20 тысяч з іх. Цяпер гісторыкі актыўна вывучаюць у архівах СБУ асабістыя справы цыган. Канкрэтна ў Чарнігаўскай вобласці ўдалося выявіць месцы масавых арыштаў прадстаўнікоў ромскага народа і іх расстрэлаў. Расстрэлы адбываліся ў вялікіх ямах, куды зганялі па некалькі тысяч ромаў – і аселых, і качавых. Выжылыя нашчадкі расстраляных ромаў распавядаюць, што цыган прымушалі збіраць усе каштоўнасці, якія ў іх ёсць, дакументы, каней, нібыта, для таго, каб адправіць у Бесарабію. Паверыўшы, людзі сем’ямі, у выніку, ішлі на смерць.

Не варта казаць, што нечая гісторыя менш важная. Мэта такіх дзён памяці – распавесці свету аб тым, што не існуе непатрэбных нацый.

Ліза Ахроменка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ