25 сакавіка 1987



Распавяду, як мы адзначылі 25 сакавіка ў 1987 годзе. Мне было 19 гадоў. 

25 сакавіка мы пайшлі з сяброўкай на Маскоўскія могілкі на магілу Уладзіміра Караткевіча.

Пы сабе мелі: гваздзікі – белую, чырвоную і белую,  свечкі і перапісаную ад рукі (сяброўкай) Трэцюю ўстаўную грамату БНР.

Запалілі свечкі і шэптам па чарзе зачытвалі адна – адной Трэцюю Устаўную грамату, азіраліся па баках, было страшна, што нас забяруць.

На могілкі уваход быў як цяпер праз шэрую браму з аховай, і магіла Уладзіміра Караткевіча на  была яшчэ ў першых шэрагах – не так шмат часу прайшло ад смерці. 

Страх, снег, кветкі, свечкі, могілкі, шэпт пра Незалежнасць – мае ўспаміны ад першага ў жыцці адзначэння Дня Волі.   

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ