Агіднае забойства



12 лістапала 2019 год, Менск, Вярхоўны суд, разглядаецца апеляцыйная скарга, асуджанага да смяротнага пакарання Вiктара Паўлава.

Асуджанаму да смяротнага пакарання 50 гадоў.

Ён за шклом, у кайданках, у сіняй куртцы і спартовых нагавіцах.  У такім адзенні можна хадзіць па грыбы і на рыбалку. 

Віктар Паўлаў жыў ў вёсцы пад Віцебскам.

Там ён збіраў грыбы, ягады, дапамагаў па гаспадарцы сталым жанчынам. 

У вёсцы і забіў дзвюх жанчын сталага ўзросту паленам, рабіў ім сарай, лічыў што яны вінныя яму яшчэ 30 рублёў. Перад Новым годам хацеў забраць, а яны сказалі, што гэтыя грошы сыйшлі на абеды, пачалі выпіхваць з хаты, абражаць і лаяцца.  Ён пачаў біць іх паленам.

„Чуток терпенія, і этого могло не быть”, – так сказаў ён у судзе.

Плакаў за шклом. 

Плакала і яго сястра ў зале суда. 

Я размясціла фотаздымак з залы суда ў фейсбуку, не для таго, каб выклікаць шкадванне, а каб паказаць, як выносяцца прысуды, як гэта выглядае на практыцы, часам у людзей  ўяўленее пра смяротнае пакаранне. як пра абстракцыю – пра праяву вышэйшай справядлівасці. 

Адметнасцю. смяротнага пакарання ў Беларусі з’яўляецца завеса сакрэтнасці, якая створаная дзяржавай вакол усяго, што звязана са смяротным пакараннем – месца і час выканання  не паведамляецца ні самому “смяротніку”, ні яго сваякам, цела не выдаецца для пахавання.

Кампані “Праваабаронцы” супраць смяротнага пакарання больш за 10 гадоў працуе над тым, каб прыадчыніць завесу сакрэтнасці вакол смяротнага пакарання.

Сяброўка, журналістка і пісьменніца Света Курс адгукнулася на допіс у фейсбуку:  „Яго злачынства агіднае, але забойства яго дзяржавай не менш агідная штука. Тут ён ператвараецца ў ахвяру. Нават калі здымаць маральныя аспекты, смяротнае пакаранне  не выконвае ўскладзеных надзей на застрашваньне. Проста людзі робяцца крышку больш звераватымі па ўсёй папуляцыі, забарона на адыманне чужога жыцця робіцца менш татальнай. Гэтая дзяржава ўвогуле даволі бязлітасна сябе паводзіць. Адбываецца першасная і другасная алькагалізацыя жыхароў. Гэта ж не жартачкі, калі ў грамадстве ці не чацьвёртая частка жыве ў пастаянным атручванні арганізма, мозгу, ЦНС. Канфлікты ўспыхваюць як порах, стрымацца пры спаленых алькаголем нервах і розуме немагчыма – тармазы перагарэлі„.

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Віктара Паўлава. 

Смяротнае пакаранне – гэта і ёсць агіднае забойства, якое здзяйсяне дзяржава ад імя сваіх грамадзянаў. 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ