“Братэрская” дапамога “малому дыктатару”



Дыктатар крычаў пра захаванне суверэнітэту краіны.

А сам паклікаў на дапамогу сілы свайго “старэйшага брата” па дыктатарскім рамястве.

Наўрад ці галоўная мэта Пуціна – захаванне ва ўладзе збанкрутавалага дыктатара.

Хутчэй за ўсё ён гуляе ў сваю гульню, выкарыстоўваючы становішча, якое стварылася, як шанец узяць пад свой кантроль Беларусь, адначасова спрабуючы гуляць ролю «міратворцы».

Але “братэрская” дапамога “малому дыктатару” ад дыктатара вялікага наўрад ці дадасць шмат ачкоў апошняму.  Новага «Крымскага кансенсусу» ў расейскім грамадстве ўжо не будзе.  

А за дадзенымі крокамі верагодна пачнуцца сур’ёзныя эканамічныя санкцыі.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ