Дні беларускай культуры ў Ялце, 1991 год



У траўні 1991 года ў Ялце адбываліся Дні беларускай культуры, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, а па часе прымеркаваныя да 25 траўня – дня смерці паэта.

Паехалі на Дні беларускай культуры розныя людзі: афіцыйная дэлегацыя з Міністэрства культуры на чале з Уладзімірам Гілепам, Элеанора Язерская ў фантасычных капелюшах, сукенках і пярсцёнкамі, фальклорны ансамбль „Свята”, а з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча паехалі ў Ялту: я, Алена Кісялевіч і Алесь Астраўцоў, які працаваў у музее інжынерам.

Мы везлі музейную выставу 11 дубовых складняў, выкананых у стылі вакна пачатку 20-га стагоддзя з ліштвамі і аканіцамі. Выставу мы павінны былі размясціць ў ядцінскім літаратурным музее і 25 траўня адчыніць пасля выступу прадстаўнікоў афіцыйнай длэегацыі і правесці экскурсію для школьнікаў.

Падчас мантажа выставы супрацоўніца ялцінскага музея папярэдзіла:”Калі вы напрыканцы экскурсіі скажаце: „І памёр у Ялце ад сухотаў”, дзеці засмяюцца, не звяртайце ўвагі”.

Як так?”

Адкуль вы ведаеце, што так будзе?”. „Яны заўсёды смяюцца, яны ведаюць, што ў Ялце ніхто з пісьменнікаў не нарадзіўся, але пісьменнікі ехалі ў Ялту паміраць”.

Напярэдадні 25 траўня выставу змантавалі, адбыліся афіцыйныя выступы, я павяла экскурсію. Калі падыходзілі да апошняга складня, дзеці ажывіліся. Экскурсія была па-руску. Я сказала: „И умер в Ялте от туберкулёза”. Дзеці не тое, каб засмяяліся, а ўзрадваліся, ад таго, што фіналі жыцця паэта быў ім вядомы ад пачатку.

Газета „Куротны Крым” надрукавала тэкст „На магіле паэта”.

Быў канец траўня 1991 года, вада ў моры была вельмі-вельмі халодная. Мясцовыя казалі, што не памятаюць, калі такое было.

 
Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ