Дом на Траецкім



Напачатку лета 1995 года ў паштовай скрыні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Менску з’віўся канверт без адваротнага адрасу, без марак, адрасаваны мне.
 
Як ён трапіў ў паштовую скрыню – дагэтуль не ведаю.
 
Герметычная скрыня вісела каля службовага ўваходу. Паштарка адчыняла сваім ключом, загружала пошту, зачыняла, пасля нехта з музею адчыняў скрыню сваім ключом (цяжкім і вялікім) і забіраў пошту.
 
Часам гэта рабіла я.
 
Адчыніла скрыню, а там канверт вялікі.
 
У канверце нумар тэлефона і прапанова патэлефанаваць. Патэлефанавала з музея. Адказалі, што да мяне прыйдзе чалавек з перадачай з Канады, ад маёй аднакласніцы Яны Ісаковіч.
 
Прыйшоў руды хлопец, разгарнуў паперу з выглядзе світку і сказаў:
 
– Вам 30 даляраў.
 
Аддаў грошы. Сказаў, што калі я планую пісаць адказ, то прыйдзе заўтра. 
 
Спытаў:
 
А што цяпер у гэтым доме?
– Музей Багдановіча.
– Раней мой таварыш жыў на тут другім паверсе.
Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ