Ліст ад Пушкіна



30 красавіка 2021 года прыйшоў ліст ад мастака Алеся Пушкіна яшчэ з гарадзенскай турмы, хаця сам Пушкін быў у той час на Валадарцы ў Менску.

Алесь Пушкін піша:

“Ах, Паліна, Паліна, вось падпісваў усім нашу кніжку “Турэмны альбом”: 

“Ты толькі не трапляй за краты, там дрэнна”.

І ня думаў, не гадаў, што сам яшчэ раз патраплю…

Сапраўды, тут дрэнна…

Затое ў новым турыстычным сезоне 2021 года, на пытанне-квест гарадзенскіх экскурсаводаў:

– Бывал ли Пушкин в Гродно?

Правільным адказам будзе:

– Не только бывал-с, но и сиживал-с в тамошней тюрьме за свои сочинительства-с!

Дзякуй за паштоўк!

Праходзяць толькі пісьмы і паштоўкі пра мастацтва”. 

Адрас для лістоў: Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу.  220030, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1 г. Мінск.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ