Мізагінія



17 верасня Першы прарэктар па ідэалогіі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтва (БДАМ) Святлана Вінакурава выступіла на праўладным жаночым форуме.

Негатыўна выказалася  пра пратэсты, Ціханоўскую і Калеснікаву, пры гэтым выявіла сваё няведанне гісторыі і пячорную мізагінію – нянавісць да жанчын.  

Святлана Вінакурава сказала:

“Фашысты пускалі наперад дзяцей і жанчын, а за імі ішлі аўтаматчыкі, каб расстрэльваць нашых абаронцаў. Так і сёння, прыкрываючыся жаночым шчытом і нашымі дзецьмі, на вуліцах і плошчах ходзяць баевікі. Гэта ўсё пройдзе.

Жанчына можа быць стане калі-небудзь прэзідэнтам нашай краіны. Я ў гэтым ўпэўненая, што гэта можа быць.

Але вы зразумейце, калі сёння дамачка, кругагляд якой не выходзіць за межы яе кухні, кінуўшы свой родны ачаг і выехаўшы хай сабе ў недалёкую, але ўсё ж чужую краіну, шчыра верыць, што яна, як новая Папялушка па ўзмаху чароўнай палачкі пертвараецца не ў прынцэсу, а ў каралеўну. (…) Яна зачытвае падрыхтаваныя чужымі людзьмі лісточкі. (…).

Калеснікава, вядомая нам цяпер пад іменем “Флейтыстка” спрабуе зайграць нейкую мелодыю на замежнай дудачцы. Спрабуе пераканаць нас у тым, што трэба разваліць эканоміку, што трэба не плаціць падаткі, што можна жыць – за што? Не зразумела. Байкатаваць працу. Чым знакамітыя гэтыя дамы? Нічым. Абсалютна”.

Выступ быў вытрыманы ў „лепшых традыцыях” 70-ых гадоў 20-га стагоддзя, калі партыйныя дАмы і камсамолкі-кар’ерысткі кляймілі Маргарэт Тэтчар. 

 

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ