Мяжа



Давялося пераязджаць беларуска-украінскую мяжу аўтобусам 27-га траўня 2021 гожа, як раз тады, калі

Аўтобус быў поўны, такім ён выйшаў з Менску, бо ўсе, хто збіраўся ляцець мусілі дабірацца па зямлі.

Ішоў аўтобус праз Бабруйскі Гомель.

У Бабруйску і Гомелі ў аўтобус прасіліся людзі, але іх не ўзяді, бо месцаў не было.

Крык, слёзы, як у фільме пра постапакаплісіс ці атаку зомбі, такое адчуванне, што аўтобус на Кіеў – апошні спадзеў выратавацца.  

Стаялі на мяжы. Навальніца. Гром, маланкі.

Каля мяне сядзеў чалавек? які з расейскага Ульянаўску, які дабіраўся да Кіева. Даляцеў  толькі да Менску,

далей па зямлі.  

Навальніца скончылася, і аўтобус абляпілі камары.

Чула размову ўкраінскага верніка з сынам, якія вярталіся ў Кіеў з Менску.

Размова была па-украінску ў аўтобусе, які абляпілі камары.

 Вось, што атрымалася ў перакладзе на беларускую мову.

– Тата, а хто стварыў камароў Бог ці Сатана?

– Сатана.

– А навошта?

– Каб яны людзей нервавалі.

 – Тата, а хто стварыў нервы?

– Сатана.

 – А навошта?

 – Каб людзі нерваваліся і не ведалі супакою.

А пасля ў аўтобусе трэснуў дах, на людзей з вентыляцыі палілася вада.

Выйшла  я з аўтобуса ў Чарніігаве мокрая, як чорт.

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ