На культурніцкім фронце – вайна



У “Беларускай хатцы” – філіі музеі Максіма Багдановіча быў экспанат: дакумент 1916 года – адмова менскіх уладаў ў прачытанні лекцыі Максма Багдановіча пра Беларусь.

Адмаўлялі ў сувязі з вайсковым часам.

У выніку ў Менску не пачулі ўнікальную лекцыю Максіма Багдановіча ў апошні год яго жыцця. Напачатку 2017 года Максім Багдановіч з’ехаў у Ялту, дзе і памёр ад сухотаў.  

То была Першая Сусветная вайна.

Цяпер быццам бы мірны час, але на культурніцкі фронце – усё адно вайна.

Гэта дакумент мінулага году, 2019 года – пра тое, як не знайшлося ва ўсім горадзе Ворша памяшкання для правядзення, ініцыяваных грамадскасцю „Караткевічаўскіх чытанняў”.

Намеснік старшыні гарвыканкаму Калачоў Віктар Сцяпанавіч, адмаўляе арганізатарам у доступе да памяшкання і на канцылярская беларускай мове і тлумчыць чаму нельга правесці канферэнцыю:

“У рамкх святкавання 89-ай гадавіны з Дня нараджэння У.С.Караткевіча ва ўстановах адукацыі і культуры Аршанскага раёна запланаваны цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: інфармацыйныя гадзіны, наведванне музея У.С Караткевіча, выстаўкі літаратуры, літаратурныя дайджэсты, прэзентацыя кнігі і інш. Так у Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, 23 лістапада 2019 года з 14.30 па 16.00  прайшоў літаратурны дайджест   “Свет шчодры – ён мяне паўторыць”, прысвечаны Дню нараджэння нашага вялікага земляка.

Акрамя таго, у музеі У.С Караткевіча – філіяле ўстановы культуры “Музейны комлекс гісторыі і культуры Аршаншчыны” у 14.30 праведзенае мерапрыемства – прэзентацыі кнігі. На аснове вышэпададзенага, выдзяліць памяшканні, названыя ў вашым звароце для правядзення канферэнцыі 23 лістапада не было магчыма”.     

Канферэнцыю правялі, арэндаваўшы памяшканне ў гатэлі „Орша”.

І як гаварыць пра супрацу на культурнай ніве з дзяржавай у 2020 – юбілейным годзе, калі Уладзіміру Караткевічу спаўняееца 90 гадоў?

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ