Расстраляны ў 23 гады



Паўстанец Цітус Далеўскі з’яўляецца персанажам рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

Пражыў 23 гады. Вучыўся ў Вільні разам у гімназіі сябраваў з паэтам Францішкам Багушэвічам.

Падчас паўстання Цітус Далеўскі 1863 кіраваў нелегальнай друкарняй, займаўся дастаўкай грошай і зброі ў атрады паўстанцаў.

 Летам 1863 года Касусь Каліноўскі прызначыў Цітуса Далеўскага на пасаду паўстанцкага начальніка Вільні. Аб’явы з прыкметамі Цітуса Далеўскага, абяцанай узнагародай за затрыманне і завочным смяротным прысудам віселі на віленскіх мурах.

Цітусу Далеўскаму даслалі пашпарт і грошы для ўцёкаў за мяжу. Але ён адказаў: „калі пасля мяне хто-небудзь можа загінуць – я застаюся, аддаю перавагу загінуць сам”.

Сястра Апалонія Далеўская (1838-1919) ўспамінала: „Вы не разумееце, – казаў ён, – на вайне жыццё і смерць залежаць ад лёсу, выпадку. Тут жа смерць непазбежна чакае кожнага з нас”.

Арыштаваны 20 снежня 1853 года ў Вільні на кватэры ўдавы паэта Уладзіслава Сыракомлі, Паўліны Кандратовіч, дзяцей якой ён вучыў.

Перад прысудам Цітус Далеўскі перадаў сваёй нявесце Алене Ямант (сястры нявесты Каліноўскага) развітальны ліст:  

“У панядзелак ваенна­-палявы суд перашле прысуд па маёй справе Мураўёву – у аўторак ці ў наступныя дні я буду мёртвы. У жыцці маім я не адчуў шчасця. Дзяліў з маёй сям’ёй яе вялікую нядолю і ўсе маральныя пакуты. Любіў сваю Радзіму і цяпер мне радасна аддаць за яе жыццё”.

27 снежня 1863 года Цітус Далеўскі быў асуджаны ваенна-палявым судом да смяротнага пакарання праз расстрэл.

Расстраляны публічна 11 студзеня 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Пахаваны таемна на Замкавай гары (гары Гедыміна) у Вільні. 

Яго маці і сёстры былі сасланыя, ніхто з іх не здолеў развітацца з братам і сынам.

Парэшткі Цітуса Далеўскага былі знойдзеныя падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні ў 2017 годзе.

22 лістапада 2019 года Цітуса Далеўскі ўрачыста перапахавалі з Кастусём Каліноўскім і яго паплечнікамі ў капліцы на могілках Росы.

Каб не смяротнае пакаранне Цітус Далеўскі мог бы пражыць доўгае жыццё, быць палітыкам, пабачыць нараджэнне беларускай дзяржаўнасці ў 20-ым стагоддзі. 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ